Апостальства дапамогі душам чысцовым

Апостальства дапамогі душам чысцовым (АДДЧ) — арганізаваная форма апостальства Кангрэгацыі сясцёр памочніцаў душам чысцовым, якую заснаваў бл. Ганарат Казьмінскі і маці Ванда Алендская ў 1889 годзе ў Закрочыме.

АДДЧ узнікла як адказ на шматлікія просьбы, якія скіроўваліся да сясцёр кангрэгацыі з боку свецкіх людзей, зацікаўленых у супрацоўніцтве ў нашай харызме. Кангрэгацыя распазнала ў гэтай сітуацыі новы знак часу і новы апостальскі выклік. Рашэнне развіць гэтую форму апостальскай дзейнасці Кангрэгацыі было прынята ў 1983 годзе. Праз два гады (1985 г.) форма атрымала сваю назву «Апостальская справа дапамогі душам чысцовым». Затым гэта знайшло адлюстраванне ў Канстытуцыі кангрэгацыі, якая была зацверджана Апостальскай Сталіцай і якая з’яўляецца юрыдычнаю асноваю для існавання Апостальскай справы. Першыя сябры далучыліся да яе ў 1985 г.

З 1 студзеня 2011 г. была прынята новая назва - «Апостальства дапамогі душам чысцовым» (АДДЧ).
Кантактныя дадзеныя для тых, хто зацікавіўся інфармацыяй і жадае ўступіць у Апостальства дапамогі душам чысцовым у нашай парафіі:
+375292178461 Вольга Давыдзенка.
Па матэрыялах сайта apostalstva.by