Інтэнцыі Святой Імшы

Інтэнцыя (ад лат. intentio - «намер») — у Каталіцкім Касцёле азначае тое, аб чым хто-небудзь просіць у малітве.
Інтэнцыя Святой Імшы — гэта інтэнцыя святара, у якой ён ахвяруе Святую Імшу, і людзей, якія прымаюць у ёй удзел, або асобы, якая яе замовіла (папрасіла святара памаліцца на Святой Імшы).
У Касцёле існуе вялікая разнастайнасць набажэнстваў і малітваў. Аднак кожная з іх, па значэнні, саступае Святой Імшы. Бо ў Эўхарыстыі ўвасабляецца адзіная ахвяра Хрыста — Езус памірае за нас, складаючы ахвяру за нашы грахі, і вяртае нам новае жыццё. Такім чынам, гэта крыніца, з якой выцякаюць ўсе ласкі.

Ахвяраванне Святой Імшы ў пэўнай інтэнцыі, несумненна, з'яўляецца найвялікшым духоўным дарам, якім мы можам каго-небудзь адарыць.

У нашым касцёле, ёсць магчымасць падаць/запісаць/замовіць наступныя віды інтэнцый Святой Імшы:
індывідуальная — святар моліцца на Святой Імшы толькі ў адной інтэнцыі; можна выбраць канкрэтны вольны дзень (дзе ўжо не запісанна інтэнцыя), калі святар памоліцца ў вашай інтэнцыі.
складковая — святар моліцца на Святой Імшы ў некалькіх інтэнцыях (не абмежаванна адносна просьб і прасіцеляў; падаць інтэнцыю можна загадзя і таксама непасрэдна ў дзень складковай Святой Імшы.
Складковыя Імшы ў нашай парафіі — кожны панядзелак і кожны 16-ы дзень месяца.